Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:25 ]  Кіраўнік інспэктараў ААН і дырэктар МАГАТЭ прыяжджаюць у Багдад


БАГДАД. Кіраўнік інспэктараў ААН Ганс Блікс і дырэктар Міжнароднага агэнства атамнай энэргіі Эль Барадзей прыяжджаюць у Багдад. Паводле Блікса, мэта паездкі – пераканаць ірацкія ўлады ў патрэбе максымальна цеснага супрацоўніцтва з інспэктарамі, што можа дапамагчы пазьбегнуць магчымай ваеннай апэрацыі супраць Іраку. У сыботу Эль Барадзей паведаміў, што ў хаце ірацкага фізыка Фалеха Хасана знойдзеныя дакумэнты, зьвязаныя з дасьледваньнямі ў галіне ўжываньня лязэру дзеля ўзбагачэньня ўрану. Сам фізык цьвердзіць, што дакумэнты ня маюць дачыненьня да ваенных праграмаў Іраку. У сыботу экспэрты ААН наведалі сем ірацкіх аб’ектаў, улучна са складам каля Багдаду, дзе днямі былі знойдзеныя пустыя хімічныя боегалоўкі.
XS
SM
MD
LG