Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:21 ]  Мілошавіч абраны ганаповым старшынём Сацыялістычнай партыі


БЯЛГРАД. У сыботу ўвечары былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч быў ізноў абраны ганаровым старшынём Сацыялістычнай партыі. Дзьве тысячы дэлегатаў зьезду югаслаўскіх сацыялістых аднагалосна прагаласавалі за гэтую пастанову – ня гледзячы на тое, што абвінавачаны ў ваенных злачынствах Мілошавіч, знаходзіцца пад судом у Гаазе. У той самы час дэлегаты не дазволілі прадстаўніку Мілошавіча зачытаць зварот былога прэзыдэнта да зьезду. У звароце Мілошавіч называе “здраднікамі” лідараў памяркоўнага крыла партыі і дамагаецца іхнага выключэньня з шэрагаў сацыялістаў.
XS
SM
MD
LG