Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:09 ]  Івонка Сурвiла: Напад на Гарэцкага -- чарговая спроба рэжыму Лукашэнкi запалохаць беларускi народ


ПРАГА. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвiла назвала напад на Радзiма Гарэцкага чарговай спробай рэжыму Лукашэнкi запалохаць беларускi народ. Яна патэлефанавала на Радыё Свабода i сказала:"зь вялiкiм жахам даведалася пра зьбiцьцё сёньня ўначы ў Менску акадэмiка Радзiма Гарэцкага. Ня першы раз такое здараецца зь людзьмi найболей паважанымi й годнымi ў нашым грамадзтве. Разумею гэты напад як новую спробу рэжыму застрашыць наш народ. Жадаю прафэсару Гарэцкаму ўсяго найлепшага, каб ён хутка выздаравеў i зноў мог працаваць на карысьць нашай Бацькаўшчыны".
XS
SM
MD
LG