Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:54 ]  Адбыўся напад на акадэмiка Радзiма Гарэцкага


МЕНСК. Учора ўвечары невядомыя напалi на акадэмiка i грамадзкага дзеяча Радзiма Гарэцкага i моцна зьбiлi яго. Акадэмiк быў дастаўлены ў адзьдзяленьне нэўрахiрургii 9-га клiнiчнага шпiталю Менску з сур’ёзнымi траўмамi. Уначы яму была зробленая апэрацыя. Злачынства адбылося, калi Радзiм Гарэцкi вяртаўся з паседжаньня арганiзацыйнага камiтэту ў сьвяткаваньнi 85-годзьдзя абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублiкi, на якiм ён быў абраны сябрам камiтэту. Ачолiў Нацыянальны арганiзацыйны камiтэт прафэсар Анатоль Грыцкевiч.
XS
SM
MD
LG