Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:50 ]  КНДР на мяжы гуманiтарнай катастрофы


ПЭКІН. Паўночная Карэя знаходзiцца на мяжы гуманiтарнай катастрофы, -- заявiў сёньня ў Пэкiне пасьля завяршэньня паездкi ў Пхэньян прадстаўнiк ААН Марыс Стронг. Ён паведамiў, што ад шасьцi да васьмi мiльёнаў грамадзянаў краiны могуцб стаць перад пагрозай голаду, бо не хапае харчовай дапамогi краiнаў-донараў. Стронг рэзка скрытыкаваў рашэньне ЗША прыпынiць пастаўкi харчаваньня ў КНДР у адказ на невыкананьне ёю абавязацельства ў прыпыненьнi ядзернай праграмы. Прадстаўнiк ААН падкрэсьлiў, што паўночнакарэйскiя дзецi i старыя не павiнны стаць ахвярамi палiтычнага крызысу.
XS
SM
MD
LG