Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:49 ]  Сацыял-дэмакрат Зэман -- новы кандыдат на прэзыдэнта Чэхii


ПРАГА. Афіцыйным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Чэхii на паўторных выбарах ад кiруючай Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыi (ЧСДП) вылучаны Мiлаш Зэман. Такое рашэньне было прынятае сёньня на Пленуме ЦК ЧСДП. Экспэрты лiчаць, што экс-прэм’ер i былы лiдэр ЧСДП мае найболей рэальныя шанцы на перамогу. У пятнiцу кандыдатуру экс-прэм’ера i ганаровага старшынi Грамадзянскай дэмакратычнай партыi (ГДП) Вацлава Клаўса прапанавала група дэпутатаў нiжняй палаты парлямэнту ад ГДП. Паўторныя выбары прэзыдэнта Чэхii адбудуцца 24 студзеня.
XS
SM
MD
LG