Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:41 ]  Акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку


ПРАГА. Акцыі пратэсту супраць якой заўгодна антыірацкай вайны пад кіраўніцтвам ЗША пройдуць сёньня ў многіх гарадах сьвету. Арганізатары спадзяюцца што дзясяткі тысячаў чалавек выкажуцца на карысьць мірнага разьвязаньня ірацкага крызысу і заявяць, што вайна супраць Багдаду была б несправядлівай. У Эўропе дэманстрацыі заплянаваныя ў некалькіх местах Нямеччыны, улучна з Гамбургам і Кёльнам. Апрача гэтага акцыі пройдуць у Таронта і Брусэлі, некаторых местах у Пакістане, але найбольшая колькасьць удзельнікаў чакаецца ў Вашынгтоне.
XS
SM
MD
LG