Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:58 ]  Ізраільска-палестынскія сутычкі на Заходнім беразе і ў Паласе Газа


ГЭБРОН. На Заходнім беразе Ярдану, недалёка ад места Гэброн, двое ўзброеных палестынцаў абстралялі дом габрэйскага пасяленца. Адзін ізраілец забіты і трое параненыя. Забіты таксама і адзін з нападнікаў. Другі здолеў уцячы. У Паласе Газа, недалёка ад узьбярэжжа, ізраільскі марскі патруль знайшоў і зьнішчыў нагружаны выбухоўкай плыт. Адказнасьць за спробу тэракту ўзяла на сябе групоўка “Хамас”.
XS
SM
MD
LG