Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Расея выступае за правядзеньне двухбаковых перамоваў паміж ЗША і КНДР


ПЭКІН. Злучаныя Штаты i Паўночная Карэя павiнныя ўдакладнiць свае падыходы да ядзернай праграмы КНДР праз двухбаковыя перамовы, -- такую заяву зрабiў сёньня намесьнiк мiнiстра замежных справаў Расеi Аляксандар Лазюкоў. На ягоную думку, iншыя краiны могуць iстотна дапамагчы ва ўсталяваньнi дыялёгу. Лазюкоў знаходзiцца ў Пэкiне дзеля кансультацыяў з кiтайскiм кiраўнiцтвам пра сытуацыю, што ўзьнiкла пасьля выхаду КНДР з Дамовы аб непашырэньнi зброi масавага зьнiшчэньня.
XS
SM
MD
LG