Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:44 ]  Абмеркаваньне ірацкай сытуацыі ў Парыжы і Лёндане


ПАРЫЖ. Ірак павінен падаць усе неабходныя зьвесткі пра сваю зброю масавага зьнішчэньня, калі ён хоча пазьбегнуць “вельмі сур’ёзных” наступстваў – заявіў кіраўнік ААНаўскіх інспэктараў Ганс Блікс.Сёньня ў Парыжы і Лёндане Блікс абмяркуе ірацкую праблему з кіраўнікамі Францыі і Вялікай Брытаніі. Учора экспэрты ААН знайшлі ў Іраку 11 пустых хімічных боегаловак, не адзначаных у раней пададзенай Багдадам справаздачы пра свае ваенныя праграмы. ЗША і Эўразьвяз заявілі, што гэтая знаходка – доказ стараннай працы інспэктараў, а таксама таго, што Ірак не жадае напоўніцу супрацоўнічаць з усясьветнай супольнасьцю. У нядзелю ў Ірак накіруюцца Ганс Блікс і дырэктар агэнства атамнай энэргіі Мухамэд Эль Барадзей.
XS
SM
MD
LG