Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:09 ]  НАТО пакуль ня вырашыла, ці падтрымаць апэрацыю супраць Іраку


АТЭНЫ. НАТО пакуль што ня вырашыла, цi аказаць ваенную дапамогу ў магчымай апэрацыi супраць Іраку, заявiў сёньня ў Атэнах пасьля сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Грэцыi Костасам Сiмiтысам генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан. Учора мiнiстар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд паведамiў, што Вашынгтон афiцыйна зьвярнуўся да НАТО з просьбай у выпадку неабходнасьцi вылучыць ЗША выведныя самалёты, дысьлякаваныя ў Турэччыне ракетныя комплексы “Пэтрыот” i iншыя сыстэмы.
XS
SM
MD
LG