Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:05 ]  Экспэрты ААН агледзелі прыватны дом у пошуках зброі масавага зьнішчэньня


БАГДАД. У Іраку экспэрты ААН сёньня ўпершыню агледзелi прыватны дом у пошуках зброi масавага зьнiшчэньня. Дом належыць iранскай групоўцы, якая карыстаецца падтрымкай Багдаду. Групоўка супрацьстаiць рэжыму ў Іране, зь якiм Ірак ваяваў у васьмiдзесятых гадох. Сёньня ў Брусэлi ў часе сустрэчы зь лiдэрамi Эўразьвязу кiраўнiк камiсii ААН у разбраеньнi Іраку Ганс Блiкс заявiў, што, калi Багдад хоча запабегчы вайне, ён павiнен цесна супрацоўнiчаць з ваеннымi iнспэктарамi. У блiжэйшы ўiк-энд Блiкс разам з кiраўнiком МАГАТЭ наведае Ірак. 27 студзеня яны зробяць справаздачу Радзе Бясьпекi ААН.
XS
SM
MD
LG