Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:12 ]  Багдад павінен больш паспрыяць міжнародным экспэртам


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Багдад павінен больш паспрыяць міжнародным экспэртам у пошуках ірацкай зброі масавага зьнішчэньня, – заявіў кіраўнік камісіі ААН у справе раззбраеньня Іраку Ганс Блікс. У той самы час Ён падкрэсьліў, што пакуль ірацкія ўлады забясьпечылі доступ на ўсе аб’екты, якія інспэктары ААН палічылі патрэбным агледзіць. Міжнародныя інспэктары мерацца апытаць яшчэ адну групу ірацкіх адмыслоўцаў, якія маглі мець дачыненьне да стварэньне зброі масавага зьнішчэньня. На прыканцы тыдня Ганс Блікс разам з гэнэральным дырэктарам МАГАТЭ наведаюць Багдад. Справаздача пра вынікі інспэкцыяў будзе пададзеная ў Раду Бясьпекі ААН 27 студзеня. Па дарозе ў Ірак Блікс спыніцца ў Брусэлі для перамоваў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Эўразьвязу Гаўерам Салянам і Крысам Патэнам.
XS
SM
MD
LG