Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:11 ]  ЗША чакаюць ад Паўночнай Карэі пазытыўнай рэакцыі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты чакаюць ад Паўночнай Карэі пазытыўнай рэакцыі на сваю прапанову ўзнавіць пастаўкі паліва і прадуктаў харчаваньня ўв абмен на скасаваньне паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшар адрынуў выстаўленыя Пхэньянам абвінавачаньні, што Злучаныя Штаты спрабуюць увесьці ў зман усясьветную супольнасьць. У якасьці ўмовы спыненьня сваёй ядзернай праграмы Паўночная Карэя дамагаецца ад ЗША падпісаньня двухбаковага пакту пра ненапад.
XS
SM
MD
LG