Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:06 ]  Новы прэзыдэнт Чэхіі пакуль не абраны


ПРАГА. Парлямант Чэхіі так і ня здолеў абраць новага прэзыдэнта краіны – на зьмену Вацлаву Гавэлу, які ўзначаліў краіну пасьля “аксамітнай” рэвалюцыі 1989 году. Як паведамляюць чэскія сродкі масавай інфармацыі, ні хрысьціянскі дэмакрат Пэтэр Пікгарт, ні былы прэм’ер-міністар Вацлаў Клаўс і ў трэйцім туры галасаваньня не змаглі набраць патрэбнай колькасьці галасоў. Цяпер выбары трэба будзе праводзіць ізноў. Аўнамоцтвы Гавэла канчаюцца 2 лютага. Паводле канстытуцыі, выбары прэзыдэнта мусяць адбыцца не пазьней як праз месяц пасьля гэтага.
XS
SM
MD
LG