Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:56 ]  Малыя краіны супраць новай сыстэмы кіраўніцтва Эўразьвязам


БРУСЭЛЬ. Бэльгія, Нідэрлянды і Люксэмбург адрынулі ініцыятыву Францыі і Нямеччыны, якія прапанавалі новую сыстэму кіраўніцтва Эўрапэйскім Зьвязам. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар прапанавалі ўсталяваць пасады двух сустаршыняў Эўразьвязу, якія мусяць заняць кіраўнік Эўракамісіі і старшыня Рады міністраў Зьвязу. Прапаноўвалася таксама , каб кіраўнік Эўрапэйскай Камісіі абіраўся Эўрапарлямантам, а не прызначаўся лідарамі Эўразьвязу, як зараз. Невялікія краіны Эўразьвязу баяцца падрыву свайго ўплыву ў Зьвязе, пры новай сыстэме.
XS
SM
MD
LG