Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:18 ]  Сытуацыя на Блізкім Усходзе ізноў абвастрылася


ЕРУСАЛІМ. Ізраiльскiя вайскоўцы забiлi сёньня трох палестынцаў на Заходнiм беразе Ярдану. Яны таксама заблякавалi ва ўсходняй частцы Ерусалiму дамы трох палестынцаў, якія былі абвiнавачаныя ў тэрарыстычных нападах на iзраiльскiх цывiльных грамадзянаў. Таксама два палестынцы былi забiтыя ў часе рэйду iзраiльскiх войскаў у лягер уцекачоў у Тулькарме. Сёньня ж Ізраiль зачынiў два палестынскiя унiвэрсытэты ў адказ на нядаўнi тэракт у Тэль-Авiве. У Гэброне войскi заблякавалi Ісьлямскi i Гэбронскi ўнiвэрсытэты, а таксама Палiтэхнiчны Інстытут. На тэрыторыi гэтых ВНУ ўведзеная камэнданцкая гадзiна.
XS
SM
MD
LG