Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:16 ]  Новы чэскі прэзыдэнт пакуль ня быў абраны


ПРАГА. Чэскi парлямэнт на сумесным паседжаньнi абедзьвюх палатаў абiраў сёньня прэзыдэнта краiны. Ужо адбылiся два туры галасаваньня, якiя пакуль не прынесьлi вынiку. У другiм туры былы прэм’ер-мiнiстар Вацлаў Клаўс набраў 109 галасоў, за старшыню Сэнату Петара Пiтхарта прагаласавалi 89 дэпутатаў. Калi адбудзецца трэцi тур, будзе аб’яўлена пазьней. Паўнамоцтвы цяперашняга прэзыдэнта Чэхii Вацлава Гавэла завяршаюцца 2 лютага.
XS
SM
MD
LG