Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  КНДР адрынула ўмовы прапановы ЗША аб аднаўленьні дыялёгу


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя катэгарычна адрынула прапанову ЗША аднавiць дыялёг пры ўмове адмовы Пхэньяну ад ядзернай праграмы. Мiнiстэрства замежных справаў КНДР заявiла, што Вашынгтон нiкога ня зможа падмануць iлжывамi пасуламi. Пхэньян працягвае патрабаваць падпiсаньня са Злучанымiм Штатамi дамовы пра ненапад, цьвердзячы, што гэта – адзiны шлях разьвязаньня крызысу. ЗША назвалi рэакцыю КНДР неадэкватнай i выказалi шкадаваньне з нагоды такiх рэзкiх заяваў.
XS
SM
MD
LG