Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:32 ]  Вялiкая Брытанiя можа пачаць ваенныя дзеяньнi супраць Іраку без дазволу ААН


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што Лёндан не адхіляе магчымасьцi ваеннай акцыі супраць Іраку, калі Садам Хусэйн адмовіцца ад разбраеньня. Стро заўважыў, што Вялікая Брытанія можа пачаць актыўныя дзеяньні нават без адмысловага дазволу Рады бясьпекі ААН. Але, дадаў Стро, Брытанія спадзяецца, што ААН будзе гатовая прыняць iншую рэзалюцыю ў справе Іраку, якая дазволіць вядзеньне баявых дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG