Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:52 ]  ЗША супраць абраньня прадстаўнiка ЛІвii старшынём Камiсii ААН у правох чалавека


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выступiлi супраць абраньня прадстаўнiка Лiвii старшынём Камiсii ААН у правох чалавека. Штогод крэсла старшынi ў Камiсii пераходзiць да аднаго зь пяцi рэгiёнаў сьвету. На наступным тыднi ачолiць Камiсiю павiнен прадстаўнiк Афрыкi. Лiдэры афрыканскiх краiнаў спынiлi свой выбар на Лiвii. Прадстаўнiк Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявiў у панядзелак, што Лiвiя шырока вядомая масавымi парушэньнямi правоў чалавека i ў мiнулым – падтрымкай тэрарызму.
XS
SM
MD
LG