Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:48 ]  Эдуард Шэварднадзэ выступіў супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у Абхазіі


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ выступіў супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у Абхазіі. Прамаўляючы па дзяржаўным радыё, ён адзначыў, што не зьбіраецца пашыраць мандат міратворчых сілаў СНД у раёне абхазкага канфлікту. У якасьці адной з прычынаў такога кроку Шэварднадзэ назваў той факт, што Расея бяз кансультацыяў з Грузіяй адкрыла чыгуначнае спалучэнье паміж Сочы і Сухумі. Грузінскі прэзыдэнт асудзіў таксама выдачу жыхарам Абхазіі расейскіх пашпартоў, што ,на ягоную думку, зьяўляецца спробай захопу Абхазіі. Дэ факта, з 1993 году Абхазія зьяўляецца незалежнай ад Грузіі.
XS
SM
MD
LG