Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:42 ]  Памёр былы аргэнтынскі дыктатар Гальтыеры


(Буэнас-Айрэс) Сёньня сканаў былы аргэнтынскі дыктатар Леапольда Гальтыеры, які аддаў загад атакаваць належныя Брытаніі Фальклэндскія астравы ў 1982-м годзе. Гальтыеры памёр ва ўзросьце 76- гадоў. Падчас вайны за Фальклэндскія астравы загінулі 652 аргентынцы і 255 брытанскіх вайскоўцаў. Гэнэрал Гальтыеры трымаўся пад хатнім арыштам па абвінавачаньні ў забойствах й выкраданьні людзей у пэрыяд вайсковых пераваротаў прыканцы 70-х – пачатку 80-х гадоў. Усяго за гэты час былі забітыя альбо выкрадзеныя ад 11 да 30 тысячаў грамадзянаў Аргэнтыны
XS
SM
MD
LG