Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Экспэрты ААН правялі новыя інспэкцыі ў Іраку


(Багдад) Экспэрты ваеннай інспэкцыі ААН у Іраку правялі сёньня прынамсі шэсьць інспэкцыйных паездак. Сёньня 44-ы дзень працы інспекцыі ААН, якая праверае выкананьне Іракам забавязаньня спыніць усе праграмы распрацоўкі й стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Кіраўнік інспэкцыі ААН Ганс Блікс заявіў на мінулым тыдні, што пакуль інспэктары ня выявілі няікіх сьлядоў такой зброі. Тым часам, у раён Пэрсіцкае Затокі, дзе разьмешчаныя амэрыканскія ваенна-марскія сілы, дадаткова накіроўваецца брытанская ваенная флятылія – самая вялікая марская групоўка Вялікай Брытаніі за мяжой за апошнія дваццаць гадоў
XS
SM
MD
LG