Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:14 ]  Краіны АПЕК ня будуць павялічваць вытворчасьць нафты


(Вена) Прадстаўнік Савудаўскай Арабіі заявіў сёньня на экстранным паседжаньні прадстаўнікоў Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты (АПЕК), што гэтая арганізацыя пакіне бязь зьменаў цяперашнюю квоту на здабычу нафты ў 23 мільёнаў барэляў за дзень. Савудаўскі міністар у справах нафты Алі Аль-Нуаймі заявіў, што скарачэньне паставак нафты зь Венесуэлы на 2 мільёны тон у дзень не паўплывала істотна на міжнародны рынак. 11 сябраў АПЕК сабраліся ў Вене, каб абмеркаваць сытуацыю, якая склалася з-за страйку ў Венесуэле. За паўтары месяцы, цягам якога цалкам спыніўся экспарт венесуэльскайм нафты, цэны на яе ў сьвеце значна падвысіліся
XS
SM
MD
LG