Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:18 ]  Яшчэ 62 тысячы вайскоўцаў ЗША накіроўваюцца ў Пэрсыцкую затоку


ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзыдэнта Буша загадала яшчэ 27 тысячам амэрыканскiх вайскоўцаў накіравацца ў раён Пэрсыцкай затокi. Раней мiнiстар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд загадаў накіраваць туды 35 тысячаў вайскоўцаў. Перакiдваюцца, у прыватнасьцi, падразьдзяленьнi марской пяхоты i авiяцыя. Усяго ў Пэрсыцкай затоцы будуць разьмешчаныя каля 150 тысячаў вайскоўцаў ЗША. Учора туды ж накіраваўся брытанскі авіяносец “Арк роял”, які ачоліць флёт з 16 караблёў. Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША кажуць, што прэзыдэнт Джордж Буш пакуль яшчэ ня вырашыў, ці атакаваць Ірак. БАГДАД. Інспэктары ААН у справе зброі працягвалі наведваць падазроныя аб’екты ў Іраку, дзе можа ўтрымлівацца або вырабляцца зброя масавага зьнішчэньня. Паводле ірацкіх прадстаўнікоў, інспэктары ўчора наведалі 5 аб’ектаў у цэнтральнай частцы Іраку, у тым ліку кампаніі, якія вырабляюць мэдычнае абсталяваньне, і завод, што выпускае ракеты. Учора кіраўнік МАГАТЭ Махамэд эль-Барадзей заявіў у Вашынгтоне, што ягоным інспэктарам спатрэбіцца значна больш часу для таго, каб даць поўную ацэнку сытуацыі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG