Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:20 ]  Расея зробiць захады ў лiквiдацыi ядзерных адходаў


БАРЫСАГЛЕБСК. РАСЕЯ. Расея пагадзiлася зрабiць захады ў лiквiдацыi ядзерных адходаў у памежных з Нарвэгiяй рэгiёнах. Пра гэта паведамiў прэм’ер-мiнiстар Нарвэгii Х’ель Магнэ Бунэвiк пасьля перамоваў з расейскiм прэм’ерам Мiхаiлам Касьянавым у Барысаглебску – на мяжы Расеi i Нарвэгii. Ад часу Савецкага Саюзу на Кольскай паўвыспе назапасiлася вялiкая колькасьць спiсаных атамных падводных лодак, ядзерных рэактараў, баягаловак i iншых адходаў. Канцэнтрацыя ядзерных адходаў там лiчыцца самай высокай у сьвеце.
XS
SM
MD
LG