Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:09 ]  Канфэрэнцыя ў пытаньні міру на Блізкім Усходзе адбудзецца ў Лёндане на будучым тыдні


ЛЁНДАН. Канфэрэнцыя ў пытаньні міру на Блізкім Усходзе адбудзецца на будучым тыдні ў сталіцы Вялікай Брытаніі. Нягледзячы на забарону з боку Ізраілю ў дачыненьні да афіцыйных асобаў Палестынскай аўтаноміі пакідаць краіну, яны возьмуць удзел у канфэрэнцыі па тэлефоне і з выкарыстаньнем відэасувязі. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр цягам канфэрэнцыі сустрэнецца з прадстаўнікамі Эўразьвязу, ЗША, Расеі ды ААН.
XS
SM
MD
LG