Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:35 ]  Пуцiн i Каiдзумi абмяркоўваюць сытуацыю вакол КНДР


МАСКВА. У Маскве сёньня адбываюцца перамовы прэзыдэнта Расеi Ўладзiмера Пуцiна i прэм’ер-мiнiстра Японii Дзюньiцiра Каiдзумi. У цэнтры перамоваў – разьвiцьцё эканамiчных сувязяў i канфлiктная сытуацыя вакол Паўночнай Карэi ў зьвязку з аднаўленьнем гэтай краiнай ядзернай праграмы. Пасьля прыбыцьця ў Маскву Каiдзумi заявiў, што Расея можа выканаць важную ролю ва ўрэгуляваньнi крызысу. Чакаецца, што будуць таксама абмеркаваныя пытаньнi, зьвязаныя з падпiсаньнем мiрнай дамовы памiж Расеяй i Японiяй.
XS
SM
MD
LG