Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:33 ]  Арыэль Шарон стаў ахвяраю "жахлiвай змовы"


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон заявiў, што стаў ахвяраю “жахлiвай змовы”, накiраванай на адхiленьне яго ад палiтычнай дзейнасьцi. Учора ў часе выступу Шарона з нагоды фiнансавага перадвыбарчага скандалу кiраўнiк Цэнтральнай выбарчай камiсii Ізраiлю спынiў трансьляцыю, бо палiчыў прамову “занадта палiтызаванай”. Шарон абвiнавачваў сваiх палiтычных апанэнтаў у пашырэньнi iлжывай iнфармацыi. Скандал адбыўся некалькi дзён таму. Шарон i два ягоныя сыны абвiнавачваюцца ў карупцыi. Гэта адмоўна паўплывала на папулярнасьць Шарона напярэдаднi парлямэнцкiх выбараў 28 студзеня.
XS
SM
MD
LG