Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:31 ]  Расея прапануе ЗША падпiсаць новую дамову пра супрацьракетную абарону


МАСКВА. Расея паведаміла, што прапанавала Злучаным Штатам падпісаць новую дамову пра супрацьракетную абарону. Прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандар Якавенка выказаў спадзеў, што ЗША пагодзяцца з праектам новага палітычнага пагадненьня. Якавенка не падаў дэталяў гэтай прапановы Масквы. Учора Расея заклікала Эстонію, Латвію й Літву ратыфікаваць дамову пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Эўропе перад тым, як яны далучацца да НАТО.
XS
SM
MD
LG