Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Ізраiльскiя маракi заблякавалi ўзьбярэжжа Газы


ГОРАД ГАЗА. Палестынцы паведамляюць, што iзраiльскiя маракi заблякавалi ўзьбярэжжа Газы i тым самым перашкаджаюць працаваць рыбакам. Гэтае дзеяньне ёсьць адным з актаў, якiя робiць Ізраiль у адказ на тэрарыстычныя акцыi палестынцаў у мiнулыя выходныя, у вынiку якiх загiнулi 22 чалавекi i болей як 100 былi параненыя. Афiцыйны прадстаўнiк палестынскiх уладаў Саэб Эрэкат заявiў, што Ізраiль мае на мэце “разбурыць палестынскую ўладу”. Ізраiль учора не дазволiў выехаць палестынскай дэлегацыi ў Лёндан дзеля перамоваў у пытаньнях унутранай рэформы. Брытанскi мiнiстар замежных справаў Джэк Стро выказаў пратэст iзраiльскаму ўраду.
XS
SM
MD
LG