Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:52 ]  Савудаўская Арабiя прапанавала павялiчыць здабычу нафты


ЭР-РЫЯД. Савудаўская Арабiя прапанавала партнэрам у Арганiзацыi краiнаў-экспартэраў нафты (АПЭК) павялiчыць здабычу нафты. Савудаўскi мiнiстар замежных справаў Савуд-аль-Файсал зявiў, што здабыча нафты павiнна быць павялiчаная ў зьвязку з ростам цэнаў на яе. Мiнiстар не назваў дакладнай лiчбы, аднак, крынiцы ў АПЭК паведамляюць пра 2 мiльёны барэляў у дзень ад 15 студзеня. За апошнi час цэны на нафту вырасьлi амаль на 25 адсоткаў i дасягнулi самага высокага ўзроўню за два гады ў зьвязку з пагрозай вайны ў Іраку i палiтычным крызысам у Венэсуэле.
XS
SM
MD
LG