Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:50 ]  Грэцкая i турэцкая абшчыны абмяркоўваюць аб'яднаньне Кiпру


НІКАСІЯ. Прадстаўнiкi грэцкай i турэцкай абшчынаў Кiпру распачалi сёньня абмеркаваньне ўмоваў магчымага ўзьяднаньня краiны. Сустрэча адбываецца ў кантралюемай ААН буфэрнай зоне памiж грэцкай i турэцкай часткамi Кiпру. Абодва бакi iмкнуцца дасягнуць пагадненьня да канца лютага – тэрмiну, вызначанага ААН. Усясьветная супольнасьць патрабуе, каб Кiпар, якi ад 1974 году падзелены на дзьве часткi, павiнен стаць адзiнай дзяржавай да 2004 году – часу яго далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG