Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:14 ]  Пачаўся візыт лідара кіруючай партыі Турэччыны ў Азэрбайджан


БАКУ. Сёньня ў Баку пачынаецца турнэ лідара кіруючай партыі Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Ён ачольвае дэлегацыю, якая наведае акрамя Азэрбайджану, яшчэ і Туркмэністан ды Казахстан. Сёньня адбудуцца перамовы Эрдагана з прэзыдэнтам Азэрбайджану Гейдарам Аліевым. На парадку дня будуць пытаньні двухбаковых адносінаў, рэгіянальныя пытаньні бясьпекі, эканомікі ды гандлю, у тым ліку – праект экспарту касьпійскіх энэргетычных рэсурсаў у Турэччыну.
XS
SM
MD
LG