Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Хусэйн абвiнавацiў экспэртаў ААН у выведнай дзейнасьцi


БАГДАД. У Іраку ваенныя iнспэктары ААН скантралявалi тры аб’екты – галоўны цэнтар ядзерных дасьледаваньняў аль-Тувэйтха, навуковы цэнтар Бiтар i завод у вытворчасьцi пэстыцыдаў. Ірацкi лiдэр Садам Хусэйн заявiў сёньня, што экспэрты ААН займаюцца ў Іраку толькi выведнай дзейнасьцю. Выступаючы па тэлевiзii з нагоды нацыянальнага сьвята – Дня войска, Хусэйн чарговым разам падкрэсьлiў гатовасьць Іраку адбiць любы напад звонку.
XS
SM
MD
LG