Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:37 ]  Страйк у Венэсуэле працягваецца


Каракас. У сталіцы Венесуэлы ў выніку сутыкненьняў паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзыдэнта Уго Чавэса параненыя два паліцыянты. Раней у выніку сутыкненьня два чалавекі загінулі, некалькі дзясяткаў былі параненыя. Прэзыдэнт абвінаваціў ў трагедыі лідараў апазыцыі, якія кантралююць паліцыю сталіцы. Усеагульны страйк з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта цягнецца ўжо больш як месяц. Нафтавая прамысловасьць краіны, якая зьяўляецца пятым вытворцам нафты ў сьвеце, паралізаваная.
XS
SM
MD
LG