Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:40 ]  8 турыстаў загiнулi i 14 -- параненыя ў Эгiпце


КАІР. Восем чалавек загiнулi i 14 – параненыя ў вынiку аўтамабiльнай катастрофы ў Эгiпце. Паводле заходнiх iнфармацыйных агенцыяў, сярод загiблых – сем расейцаў. Паведамляецца, што аўтобус з расейскiмi, галяндзкiмi i брытанскiмi турыстамi сутыкнуўся з аўтамабiлем на Сiнайскай паўвыспе, недалёка ад чырвонаморскага курорту Шарм-эль-Шэйх. Афiцыйна прычыны аварыi не паведамляюцца, але ня выключаецца фактар перавышэньня хуткасьцi.
XS
SM
MD
LG