Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:21 ]  Інспэктары ААН у Іраку адкрылі ў горадзе Масул свой другі офіс


БАГДАД: Інспэктары ААН працягвалі сёньня праверку падазроных аб’ектаў у Іраку ў пошуках ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі. Яны ў прыватнасьці наведалі бровар ў горадзе Халіс, а таксама фабрыку ў Махмудзіях недалёка ад Багдаду. Сёньня інспэктары адкрылі свой другі офіс у горадзе Масул. 27 студзеня, вынікі сваёй працы інспэктары маюць прадставіць Радзе Бясьпекі ААН. У міжчасе ЗША павялічваюць сваю ваенную прысутнасьць у рэгіёне. Учора, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў: “ Лёс ірацкага рэжыму ў руках яго самога. Саддам Гусэйн дакладна ведае, што ён можа, і павінен пазьбегнуць канфлікту. Мы паставілі справу ясна: сьвет гаворыць адным голасам. І яшчэ цяпер ён можа перастаць супраціўляцца і рэзка зьмяніць сваю пазыцыю. Ён мае магчымасьць зрабіць такі выбар”. Буш выступіў з гэтай прамовай ў найбольшай базе амэрыканскай арміі ў Форт Гуд у штаце Тэхас.
XS
SM
MD
LG