Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  64 тысячы амэрыканскiх вайскоўцаў знаходзяцца ў рэгiёне Пэрсыцкай затокi


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявiў амэрыканскiм жаўнерам, што калi яны будуць паклiканыя на вайну супраць Іраку, то маюць дзейнiчаць рашуча i перамагчы. Буш выступiў учора перад тысячамi жаўнераў на вайсковай базе ў Тэхасе. Прэзыдэнт ЗША падкрэсьлiў, што Садам Хусэйн выпрабоўвае свой лёс, адмаўляючыся падпарадкавацца рашэньню Рады Бясьпекi ААН раззброiцца. Тым часам, паводле дадзеных Пэнтагону, у рэгiёне Пэрсыцкай затокi i Турэччыны ўжо знаходзяцца каля 64 тысячаў амэрыканскiх вайскоўцаў. Яшчэ 25 тысячаў будуць перакiнутыя ў найблiжэйшыя тыднi – ў выпадку, калi ваенная апэрацыя будзе непазьбежнай.
XS
SM
MD
LG