Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  ЗША не падпiшуць пакту аб ненападзе з КНДР


ВАШЫНГТОН. Амэрыканская адмiнiстрацыя ня мае варажэчы да Паўночнай Карэi, аднак, ня хоча падпiсваць пакт аб ненападзе. Прадстаўнiк Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявiў, што аднаўленьне ядзернай праграмы Паўночнай Карэяй супярэчыць мiжнародным дамовам. Ён заклiкаў Пхэньян выконваць свае абавязкi i адмовiцца ад вытворчасьцi ядзернай зброi. У пятнiцу амбасадар КНДР у Вашынгтоне Чо Кiм Су зноў узьняў пытаньне пра падпiсаньне пакту аб ненападзе. Паводле амбасадара, пагрозы Вашынгтону на адрас Пхэньяну вытрыманыя ў стылi “халоднай вайны”.
XS
SM
MD
LG