Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ў Беларусі


У Беларусі пачаўся збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Паводле Цэнтарвыбаркаму, сябрам ініцыятыўных групаў у справе вылучэньня кандыдатаў ужо выдадзеныя адпаведныя пасьведчаньні. Паведамляецца, што ініцыятыўныя групы створаныя ў Менску, абласных і раённых цэнтрах і гарадох абласнога падпарадкаваньня. У сельскія і пасялковыя выбарчыя камісіі заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў не было. Вылучэньне кандыдатаў завершыцца 20 студзеня, а з 21 да 30 будзе адбывацца іх рэгістрацыя.
XS
SM
MD
LG