Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:08 ]  Прафсаюзы Эстоніі супраць паправак да закону


ТАЛІН. Прафсаюзы Эстоніі зьвярнуліся да прэзыдэнта краіны Арнольда Руйталя не абвяшчаць паправак да закону пра страхаваньне беспрацоўных. На думку прафсаюзаў, новы закон, у прыватнасьці, не дазваляе працаўніку аспрэчваць скасаваньне працоўнай дамовы з працадаўцам. Супраць паправак выступае і парляманцкая апазыцыя. Пазыцыя эстонскіх уладаў даволі жорсткая: паколькі працаўнік пакідае працу паводле ўзаемнай згоды з працадаўцам, падставаў на выплату яму кампэнсацыі са страхавай касы для безпрацоўных – няма. Паводле прагнозаў, колькасьць беспрацоўных у Эстоніі можа істотна вырасьці, паколькі шмат якія скарачэньні штатаў былі адкладзеныя да 2003 году, у спадзяваньні на страхавую касу.
XS
SM
MD
LG