Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Чарговы крок Турэччыны да сяброўства ў Эўразьвязе


АНКАРА. Парлямант Турэччыны ўхваліў пакет дэмакратычных рэформаў, патрэбных для пачатку перамоваў пра ўступленьне ў Эўразьвяз. Прынятыя законы, у прыватнасьці, робяць лягчэйшым прыцягненьне да адказнасьці супрацоўнікаў паліцыі паводле абвінавачаньня ва ўжываньні катаваньняў, пашыраюць правы падсьледных, здымаюць шэраг абмежаваньняў у сфэры дзейнасьці журналістаў, а таксама грамадзкіх немусульманскіх арганізацыяў. У часе апошняй сустрэчы Эўразьвязу ў вярхох была дасягнутая дамова ізноў абмеркаваць сытуацыю з правамі чалавека ў Турэччыне на прыканцы 2004 году, пасьля чаго будуць усталяваныя канкрэтныя тэрміны пачатку перамоваў пра прыняцьцё яе ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG