Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:37 ]  Разшыфраваныя "чорныя скрынкі" Ан-140


КІЕЎ. Паводле прадстаўніка іранскага ўраду, “Чорныя скрынкі” самалёта АН-140, які 23 сьнежня стукнуўся ў горную граду ў цэнтральным Іране практычна расшыфраваныя. Вынікі сьледства будуць абвешчаныя ў бліжэйшым часе. Прычынай катастрофы Ан-140 іранскія ўлады назвалі памылку пілёта, а не загружанасьць паветранай прасторы ці памылку дыспэтчараў. На борце Ан-140, які ляцеў з Харкава ў места Ісфахан, знаходзіліся спэцыялісты і кіраўнікі некаторых аддзелаў Харкаўскага прадпрыемства грамадзянскай авіяцыі, а таксама прадстаўнікі шэрагу расейскіх кампаніяў.
XS
SM
MD
LG