Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Новая радыёлякацыйная ўстаноўка ў Латвіі


РЫГА. Паводле міністэрства абароны Латвіі, найноўшая радыёлякацыйная станцыя вытворчасьці ЗША будзе ўсталяваная ў сёлетнім ліпені-жніўні на паўдзённым усходзе краіны недалёка ад мяжы з Расеяй. Цяпер, на гэтым месцы ідзе падрыхтоўчая праца. Радыёлякацыйная станцыя зьяўляецца мабільным радарам кругавога дзеяньня з дальнасьцю 460 кілямэтраў. Станцыя будзе часткай праекту трох краінаў Балтыі ў стварэньні супольнага кантролю над паветранай прасторай. Пазьней гэты праект будзе інтэграваны у інфраструктуру НАТА. На прыканцы гэтага месяцу, падобны радар, падораны Нарвэгіяй, будзе ўсталяваны ў латыскім месьце Вэнтспілс.
XS
SM
MD
LG