Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:24 ]  ЗША зьбіраюцца скасаваць папраўку Джэксана-Вэніка ў дачыненьні да Ўкраіны


КІЕЎ. У студзені Злучаныя Штаты маюць намер разгледзіць магчымасьць скасаваньня дзеяньня папраўкі Джэксана-Вэніка ў дачыненьні да Ўкраіны. Паводле намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Стывена Пайфэра папраўка тычылася краінаў, якія абмяжоўваюць эміграцыю і Ўкраіны ў гэтым сьпісе не павінна быць. Папраўка, прынятая ў 1974 годзе, забараняе афіцыйныя крэдыты і крэдытныя гарантыі для краінаў якія абмяжоўваюць эміграцыю сваіх грамадзянаў, а таксама прадугледжвае, што тавары, якія імпартуюцца Злучанымі Штатамі з нярынкавых краінаў, трапляюць пад дзеяньне дыскрымінацыйных тарыфаў і падаткаў. Дзеяньне гэтай папраўкі перайшло на Ўкраіну “у спадчыну” ад былога СССР.
XS
SM
MD
LG