Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:23 ]  Кітай возьме ўдзел у разьвязаньні праблемы Пхэньяну


СЭВУЛ. Кітайскае кіраўніцтва пагадзілася ўзяць удзел у разьвязаньні крызысу вакол ядзернай праграмы Пхэньяну. Паводле адмысловага прадстаўніка Паўдзённай Карэі Лі Дэ Сыка, які сёньня закончыў перамовы ў Пэкіне, Кітай цалкам упэўнены, што эскаляцыя канфлікту можа быць папярэджаная пры дапамозе дыялёгу. Паўдзённая Карэя спадзяецца, што Пэкін зможа пераканаць свайго даўняга саюзьніка – КНДР не ўзнаўляць будаўніцтва рэактару ў Янбоне, пры дапамозе якога можна вырабляць збройны плютоній.
XS
SM
MD
LG