Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:19 ]  Інспэктары ААН у Іраку наведалі два аб'екты


БАГДАД. Сёньня, у пошуках зброі масавага зьнішчэньня, інспэктары ААН наведалі некалькі аб’ектаў у цэнтральнай частцы Іраку, у прыватнасьці – устаноўку для запуску ракетаў і друкарню. Для вылетаў у аддаленыя раёны краіны інспэктары пачалі ўжываць гэлікоптары. Кіраўнік камісыі ААН у справе раззбраеньня Іраку Ганс Блікс мерыцца наведаць Багдад паміж 18 і 20 студзеня. Ірацкія ўлады прапанавалі Бліксу наведаць краіну да 27-га студзеня, гэта значыць перад тым як міжнародныя інспэктары пададуць Радзе Бясьпекі ААН справаздачу пра сваю працу ў Іраку.
XS
SM
MD
LG