Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:12 ]  Памяркоўныя іслямісты Турэччыны за аб'яднаньне Кіпру


АНКАРА. Лідар уладнай турэцкай партыі памяркоўных іслямістаў Раджэп Эрдаган выказаўся за перамовы пра аб’яднаньне Кіпру. Эрдаган сказаў, што плян, які прапанавала Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў, варты абмеркаваньня. Паводле пляну, турэцкая і грэцкая часткі выспы мусяць аб’яднацца ў канфэдэрацыю з супольным прадстаўніцтвам у Эўразьвязе і іншых міжнародных арганізацыях. У часе нядаўнай сустрэчы краінаў Эўразьвязу ў Капэнгагене Кіпру прапанавалі уступіць у гэтую арганізацыю ў 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG